Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Дэвальвацыя прэміі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і дакаціліся. Бедны Альфрэд Нобель напэўна не раз, як кажуць, у труне перавярнуўся пасля абвяшчэння чарговых вынікаў і лаўрэатаў прэміі яго імя. Ну, навука — сфера цёмная, аналізу не падлягае. А вось прэмія міру куды больш вымяральная намінацыя. І тое, што яе сёлета аддалі новаспечанаму прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Бараку Абаму, проста шакавала людзей здаровага сэнсу. Зірнем на спіс ранейшых лаўрэатаў: Маці Тэрэза і Лех Валэнса, Далай-лама і Міхаіл Гарбачоў, „Лекары без межаў” і Андрэй Сахараў. Цяпер у гэтым пераліку будзе і Абама.

Небарака Барак, канешне, не вінаваты ў такім выніку. Нават каб хацеў нешта зрабіць дзеля міру ў свеце, то не паспеў. Але ж аўтарытэтны камітэт па прызначэнні найбольш прэстыжнай прэміі ў свеце нешта такое ўгледзеў у амерыканскім прэзідэнце кенійскага паходжання, чаго мы, простыя смяротныя, аніяк не можам уцяміць. І прызначыў яму гэтую прэмію, так бы мовіць, авансам. Вобразна кажучы, гэта тое самае, каб перспектыўнаму спартоўцу за гады тры да пачатку алімпіяды заранёў павесілі на шыю залаты медаль. Але тое, што немагчыма ў спорце, выяўляецца, мажлівае ў сферы грамадскай палітыкі. Дык што ж такога перспектыўнага ўгледзелі шаноўныя эксперты? Афіцыйная фармулёўка прычыны пачэснага ўганаравання: „За экстраардынарныя высілкі па ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацоўніцтва паміж людзьмі”. Ну наконт дыпламатыі, гэта ўжо становіцца зразумела ў цяперашніх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF