Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Гміна Чыжы — па-беларуску

Аляксей МАРОЗ

Чыжоўская гміна ў час апошняга перапісу насельніцтва апынулася на першым месцы па адсотку насельніцтва беларускай нацыянальнасці. Ажно больш за 80% жыхароў гэтай гміны свядома назвалі сябе беларусамі. На апошніх самаўрадавых выбарах жыхары Чыжоўскай гміны паставілі на кандыдатаў ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, якія ўзялі ўсе 15 месцаў у Радзе гміны, а войтам чарговы раз стаў Юрый Васілюк, які таксама балаціраваўся ад Беларускага камітэта. Радныя Чыжоўскай гміны 24 верасня аднагалосна прынялі пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у зносінах паміж мясцовым насельніцтвам і гміннымі чыноўнікамі.

— Увядзенне пад галасаванне праекта пастановы аб дапаможнай беларускай мове было маёй ініцыятывай. Спадзяюся, што дзякуючы гэтаму наша гміна будзе магла разлічваць на атрыманне большых сродкаў на рэалізацыю культурных і адукацыйных праграм, — кажа войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк.

— Я цешуся з прынятай аднагалосна пастановы аб увядзенні дапаможнай беларускай мовы. Мы ж увялі для карыстання ў нашай гміне сваю беларускую мову. Прыняцце гэтай пастановы было станоўча ўспрынята насельніцтвам і не было засцярог у гэтай справе. Мы ж адклікаемся да нашых традыцый, культуры і адначасна ўзмацняем нацыянальную свядомасць нашага насельніцтва, — кажа старшыня Рады Валянціна Якімюк.

Аднак радныя суседняй Арлянскай гміны пайшлі намнога далей і прынялі пастанову ў справе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF