Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 33 н-ры)

У рэшце рэшт у Мастаўлянах накіравалі мяне да найбольш заядлага крытыка Каліноўскага, але яшчэ да гэтага я атрымала на радзіме рэвалюцыянера дыдактычную лекцыю. У пачатку вёскі мае „добрыя знаёмыя”, якіх я бачыла толькі раз у жыцці, пачалі вучыць розуму:

— Ці вам ужо ў той „Ніве” не хапае нармальных людзей? Навошта вам „насвятляць” таго мяцежніка?

— Вы супраць, каб гаварыць пра вашага ўраджэнца?

— Які ён наш! — у голасе субяседнікаў чулася нотка халоднай дыстанцыі. З выстрыжанага, як авечка ў спякотнае лета, панадворка, луналі пахавыя ноткі грыля, герані, паленай воўны. З пакояў гопала музыка „Прымакоў”. Усюды адчувалася задаволенасць, сытасць, парадак, і пагарджаная тут еўропа! Бо якраз завіталі з візітам сваякі аж з Эдынбурга!

— У вас жа ж была школа названая яго імем...

— Вы лепш яго не „насвятляйце”! — асцерагалі мяне па-бацькоўску дзядзькі. — Чаму? Бо гэта сабачая антыбеларуская тэма! Лепш памаўчаць.

І прыгадалі пра сустрэчу з мінчукамі, якія прыперліся, як і я, таксама „насвятляць” Каліноўскага: адзін з іх меў спытаць мастаўлянцаў ці ведаюць, што ў іх нарадзіўся вялікі чалавек?! Тут ведалі як адказаць, па сёння паўтараюць і смяюцца ў вёсцы.

Бо сказалі... што ў іх усе нараджаліся маленькімі.

Як вядома, жывая цікавасць нараджаецца ў супярэчнасцях. Пасля ўсіх такіх гутарак мне хацелася яшчэ больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF