Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

Беластоцка-гродзенскі „Акіян”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта будзе першы такі танцавальны спектакль у Беластоку, зрэалізаваны пад кірункам замежнага харэографа. З Беларусі! Танцоры з „Grupy Przejściowej”, што працуе ад васьмі гадоў у студыі „DanceOffnia” пад вокам гродзенца Дзмітрыя Куракулава, танцора ды знакамітага харэографа і педагога, рыхтуюць сучасны, аўтарскі балет „Ocean”.

Калі мы трапляем на адну з рэпетыцый у студыю „DanceOffnia”, Дзмітрый пад люстравай сцяной са спакоем і ўсмешкай паказвае чацвёрцы маладых людзей (тром дзяўчатам і аднаму хлопцу) чарговыя фігуры будучага спектакля. Тацноры без слоў прымаюць заўвагі, упарта паўтараюць ды паўтараюць, каб кожны з г.зв. сцэнічна-харэаграфічных рысункаў быў як найдасканалы. Раней аднак маэстра вядзе размінку таксама для тых, хто ўдзельнічае ў занятках у іншых групах Студыі (займаюцца яны фрыстайлам, танцам мадэрн і гіп-гопам), што знаходзіцца ў будынку былога оптавага склада амаль насупраць чыгуначнага вакзала. На калідоры сутракаем загадчыцу „Дансоффні” Караліну Гарбацік:

— Мы запрапанавалі якраз Дзмітрыю працу над гэтым мерапрыемствам, таму што ўмела спалучае ён сучасны танец з класічным. Штодзень працуе ён з прафесіяналамі, а тут з выбранай мною шасцёркай нашых танцораў, аматарамі.

Адзначае:

— Праца з прафесіянальным, вонкавым харэоргафам стварае магчымасці іншага погляду на танец.

Адкуль з’явіўся якраз Дзмітрый? Караліна Гарбацік тлумачыць:

— Свет танца вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF