Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

Шлях да ўзаемнасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Два дні, 25 і 26 верасня ў падбеластоцкіх Ігнатках, праходзіла XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя з цыкла „Шлях да ўзаемнасці”, ладжаная Беларускім грамадска-культурным таварыствам пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Рэчы Паспалітай, Падляшскай маршалкоўскай управы, прэзідэнта горада Беластока ды Культурнага цэнтра Рэспублікі Беларусь у Польшчы; канферэнцыя праходзіла пад навуковым наглядам прафесара Міхала Кандрацюка. Мэтай гэтага цыкла, сказаў адкрываючы мерапрыемства старшыня БГКТ Ян Сычэўскі, з’яўляецца навуковае пазнанне праблем беларуска-польскага памежжа; канферэнцыі, якія праводзяцца з 1992 года, апраўдалі сябе.

З першым навуковым дакладам выступіў Аляксандр Карскі з Пецярбурга, праўнук славутага Яўхіма Карскага, які расказаў пра некаторыя вытрымкі з жыцця ягонага прадзеда, якія закраналі сённяшнюю Беласточчыну. Менавіта, у ходзе сваіх даследчыцкіх паездак Яўхім Карскі ў 1896 годзе на тры месяцы спыніўся ў падсакольскай вёсцы Жукі. Чаму менавіта пад Саколку прыехаў славуты вучоны? Бо ў той час загадчыкам сакольскай бальніцы быў доктар Маркевіч, дваюрадны брат ягонай жонкі. Два гады пазней Яўхім Карскі здзейсніў падарожжа м.інш. праз Заблудаў, Жэдню, Гарадок, Кузніцу, у 1901 годзе пабываў у Аўгустоўскім уездзе, а ў 1901 годзе пабываў у Белавежы і Беластоку...

З цікавым дакладам выступіў Сяргей Лукашанец з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які гаварыў пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF