Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

Музычны Збуч

Аляксей МАРОЗ

Збуч быў расспяванай і музыкальнай вёскай. Цяпер гэтыя традыцыі падтрымлівае калектыў „Збучанкі”, які пастаянна спявае на фальклорных мерапрыемствах у Музеі малой айчыны ў Студзіводах, часта прэзентуе песні з Гайнаўшчыны на гмінных мерапрыемствах, ахвотна выступае з мясцовым фальклорам на аглядах беларускай песні і іншых беларускіх мерапрыемствах. Яшчэ нядаўна з беларускім калектывам Гайнаўскага дома культуры выступаў вядомы скрыпач Пётр Юшкевіч са Збуча. Зараз яму за дзевяноста гадоў і, на жаль, ужо не можа зайграць на сваёй улюбёнай скрыпцы. У сямідзесятых гадах у Збучы заснаваўся вакальна-інструментальны калектыў, у якім між іншым выступалі кіраўнік сённяшніх „Збучанак” і іх саліст Кацярына Ціханюк ды скрыпач Пётр Юшкевіч. Маладыя жанчыны спявалі ў гэтым калектыве пад акампанемент інструментаў. Выступалі яны тады на вясковых мерапрыемствах, беларускіх аглядах і фэстах, але, на жаль, гэты гурт доўга не дзейнічаў. Жанчыны са Збуча аднавілі вакальныя традыцыі, засноўваючы ў 1995 годзе калектыў, які пазней назвалі „Збучанкамі”. Гэтым калектывам і яго рэпертуарам, абапёртым перад усім на аўтэнтычныя фальклорныя песні, зацікавіўся старшыня аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах” Дарафей Фіёнік, які стаў запісваць даўнія збуцкія песні. Калі „Збучанкі” з 2004 года сталі выступаць на студзіводскіх фестывалях, даўнія песні ў іх выкананні паявіліся на дзвюх кружэлках з фестывалю „Там по маёвуй росі”. Ідэя выдаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF