Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

Дваццацігадовы шлях семінарыі ў Жыровічах

Сяргей ЧЫГРЫН

Мінская духоўная семінарыя — адна са старэйшых навучальных устаноў у Беларусі, якая дзейнічае ў Жыровічах да сённяшніх дзён. Яна пачала свой гістарычны шлях роўна 224 гады таму. А сёлета 16 верасня споўнілася 20 гадоў з той пары, калі семінарыя ў Жыровічах адрадзілася другі раз.

У сувязі з 20-годдзем Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах, наш карэспандэнт задаў некалькі пытанняў прафесару семінарыі Віталю Антоніку.

Спадар Віталь, нагадайце, калі ласка, нам гістарычны шлях Мінскай духоўнай семінарыі.

— Гісторыя стварэння вышэйшай навучальнай установы Беларускай праваслаўнай царквы — Мінскай вышэйшай духоўнай семінарыі — бярэ свой пачатак у канцы XVIII стагоддзя, калі 15 мая 1785 года імператрыца Кацярына II загадала заснаваць у Слуцку пры праваслаўным епіскапе Віктару (Садкоўскім) семінарыю. Гэты загад з’явіўся вынікам пагаднення паміж Польшчай і Расіяй аб аднаўленні ў межах Рэчы Паспалітай праваслаўнай епіскапскай кафедры і меў на мэце паляпшэнне адукацыі праваслаўных на гэтых землях. 15 верасня 1785 года „Набожная Слуцкая праасвяшчэннага Віктара Садкоўскага семінарыя” была адкрыта.

І хто былі яе першымі вучнямі?

— Першымі вучнямі яе сталі дзеці свяшчэннаслужыцеляў з блізкіх да Слуцка мясцін. Напачатку ў семінарыі дзейнічалі два класы: ніжэйшы і вышэйшы, у якіх навучалася 25 чалавек. У 1789 годзе польскія ўлады арыштавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF