Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

Святочны колер Бушчыка ў Беластоку

Міра ЛУКША

Выставачныя залы Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь — адзінага такога культурнага цэнтра апекаванага замежнай дыпламатыяй, які не размешчаны ў сталіцы — адкрыліся ў гэты раз на палотны Міколы Бушчыка, аднаго з самых вядомых і яркіх сучасных беларускіх мастакоў сярэдняга пакалення. Выстава адкрылася 1 кастрынічка і можна наведаць яе кожны будні дзень да канца месяца.

— Сёння мы адкрываем выстаўку Міколы Бушчыка, — запрапанаваў дырэктар КЦБ Аляксандр Карачун. — Гэта творца душы і сэрца. З кожнай выставай адбываецца свята ў душы мастака. Сустрэча гледача з яго творамі гэта сапраўдная таямніца. Таму што адбываюцца пералівы душы з душы мастка ў душу гледача. Сэрца, душа і подых творчасці Мікаля Бушчыка — у яго працах. Ягоныя працы ведаюць і ў Злучаных Штатах, і ў Францыі, і ў Галадныі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Канадзе, на Украіне, і ў Расіі, і ў роднай Беларусі...

— Для мне вельмі пашанотна прадставіць свае карціны такім людзям, якія трымаюць сваю культуру, мову, звычаі, — мастак быў рады бачыць зацікаўленне ягонымі працамі беларусаў Беласточчыны.

Мікалай Бушчык нарадзіўся ў вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў 1948 годзе. Закончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча (Расія) і Беларускую акадэмію мастацтваў у Мінску. Удзельнічаў у больш за 170 рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных калектыўных і персанальных выстаўках. Піша пра яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF