Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

„Пінская шляхта” на Беласточчыне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Залы гайнаўскага і бельскага дамоў культуры ды беластоцкага Драмтэатра імя Аляксандра Вянгеркі запоўніліся гледачамі, у большай частцы моладдзю, у час выступленняў 2, 3 і 4 кастрычніка г.г. Палескага драматычнага тэатра з Пінска. Гледачы ўслухоўваліся ў палешуцкую мову драмы класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Спектакль гэтага наймалодшага прафесійнага тэатра ў Беларусі (узнік ён у 2006 годзе і на Беласточчыне першы раз выступаў за мяжой) быў паказаны дзякуючы старанням Музея малой айчыны ў Студзіводах і яго шэфа Дарафея Фіёніка, пры саўдзеле Культурнага цэнтра Беларусі і Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, у рамках праекта папулярызуючага творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884), а дафінансоўванага Міністэрствам унутраных cпраў і адміністрацыі.

— Гэта была мая ідэя, каб запрасіць гэты тэатр, — прызнаўся „Ніве” Дарафей Фіёнік. — Сёлета наш падляшска-палескі фестываль „Там по маёвуй росі” мае вельмі шырокую формулу. Такім моцным акордам канчае яе таксама прэзентацыя гэтага тэатра. Не ўзнікла б яна без палешука Івана Базана, які ў яго стварэнне ўклаў усю душу. У тэатральнай частцы фестывалю не было нічога лепшага для паказання з Палесся, чым „Пінская шляхта”.

„Пінская шляхта” гэта першая беларуская камедыя, якая ўзнікла найбольш праўдападобна ў 1866 г., падобна што пад уплывам горычы аўтара ад вынікаў паўстання 1863 г. і царскіх рэформ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF