Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

Мы ў Еўрасаюзе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сяляне, адкуль я памятаю, заўсёды наракалі. Яшчэ і цяпер хваляць геркаўскі перыяд, але тады таксама не былі рады. Мужык заўсёды быў незадаволены; магчыма, што такая чалавечая натура, што мы будзем наракаць з зайздрасці, бо іншыя маюць больш...

І прагне ўлады; вось прыклад з маёй Арлянскай гміны. Тут з санацыйнага часу на пасадзе начальніка ці войта не было нікога з самой Орлі, але амаль заўсёды з Бельска, якога карані найчасцей у заходняй частцы гміны. Тамашнія вяскоўцы не любяць арлянцаў і гміна здаўна неафіцыйна падзелена на дзве часткі: усход і „дзікі” захад, як гаворыцца ў народзе. Там перад выбарамі сяляне ўмеюць аб’яднацца і таму да гэтай пары правяць іхнія людзі. Прыкладам Міхал Іванчук, родам з Маліннік, які дагэтуль, будучы на пасадзе войта, найбольш зрабіў для Арлянскай гміны (пры ім былі пабудаваны асфальтавыя дарогі, водаправоды, школа, жылы блок, ачышчальня сцёкаў і распачата пракладка каналізацыі). Іванчук таксама выпіваў і таму Орля хацела яго адклікаць, аднак ён трымаўся моцна, бо яго выбаршчыкі баранілі рукамі і нагамі. Аднак надта цікавае тое, што тыя самі, што яго выбіралі і баранілі, зараз выказваюцца пра яго адмоўна. Вось калі Іванчука адклікалі, той набіраў спісак для падтрымкі рэферэндуму. Раней, калі ён будаваў дарогі, то быў такі дабрадушны, што некаторым хутаранскім сялянам вымасціў асфальтам дарогі пад самыя хаты, а пасля з жалем прызнаўся мне, што тыя самі сяляне не хацелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF