Ніва № 41 (2787), 11 кастрычніка 2009 г.

Рэал-палітыка

Віктар САЗОНАЎ

Яшчэ ў старым дзіцячым мульціку легендарны капітан Врунгель вымавіў мудрыя словы: „Як вы лодку назавеце, так яна і паплыве”. І юныя гледачы адразу сталі сур’ёзна ставіцца да таго, як ім назваць той або іншы прадмет.

У назву людзі заўсёды стараліся ўкласці нейкае значэнне. Сачылі за тым, каб яна адпавядала ўнутранаму напаўненню. Прыкладам, імёны дзецям у нашай нацыянальнай традыцыі давалі такія ж, як у святых. Або як у продкаў гэтых дзяцей. Каб падкрэсліць, што гэтаму роду ёсць кім ганарыцца ў мінулым, і значыць, ёсць на што спадзявацца ў будучым.

Нейкая логіка ў тым была. І нават зараз, калі нашчадкаў называюць імёнамі галівудскіх герояў або проста экзатычна прыгожымі словамі, знайсці ў тым нейкі ўнутраны сэнс можна. Прынамсі, прысутнічае ў тым працэсе любоў бацькоў, якія хочуць адпаведна свайго інтэлекту і ўласнага разумення жыцця абдарыць дзіця не толькі імем, але і яўным або патаемным значэннем, якое на іх думку тое імя нясе.

Назвы палітычных партый ад пачатку іх узнікнення таксама імкнуліся падкрэсліць ідэалогію і палітычныя прыярытэты. Калі мы чытаем „Кансерватыўная партыя”, то адразу ведаем, чаго ад яе чакаць. Мы ўпэўненыя, што яна будзе паводзіць сябе не так, як ліберальная. І перакананыя, што хрысціянскія дэмакраты не будуць прапагандаваць марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Падводзячы вынікі, можна сказаць, што па назве мы адразу ведаем з якой палітычнай думкай і традыцыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF