Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі (6)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Мастаўлянах я была чатыры разы, апошні раз паехала з польскамоўным знаёмым, які пачаў хвастацца перад дзедам з бабай сваімі гістарычнымі ведамі.

— Pan katolik, — наступіў яму адразу на язык стары, — pan biełaruskaj mowy nie lubi. Pan chacieu by, jak Kalinouski, kab nas tut nie było...

І як па загадзе, дзед пачаў яшчэ больш вешаць сабак на Каліноўскім.

— Ależ ja lubię wаszą mowę i Białorusinów, — тлумачыўся знаёмы.

Прызнанне ў любові нічога не памяняла, наадварот, у вачах нашага субяседніка мы разам паказаліся ненадзейнымі госцейкамі. І адразу, замест пра Каліноўскага, мова пайшла пра смярдзючы капіталізм. У якасці прыкладу сацыяльнай несправядлівасці стары прывёў мізэрную цану воўны.

— Калісь за кілаграм воўны тры метры салетры можна было купіць. А сёння — што? За кілаграм паўтара злота даюць.

Дзед сам рашыў адпомсціць капіталізму і паліць старой воўнай у печцы. Ды атрымалася не так як хацеў, людзі пачалі прыдзірацца, злавацца...

За што?

— Бо ад падпаленай воўны смурод вялікі ідзе.

* * *

Аповед пра воўну, хоць паўсюдны і прапагандысцкі ў нашай глыбінцы, на радзіме рэвалюцыянера меў дадатковае значэнне. Ён наклікаў тэкстыльныя вобразы першай паловы ХІХ стагоддзя, пачаткі капіталізму ў нашай старонцы. Кастусь Каліноўскі меў непасрэднае дачыненне да гэтай справы. Яго бацька Сямён Сцяпанавіч Каліноўскі ў 1835-1844 гадах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF