Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

За Чаромхай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З поезда відаць нямнога з мясцовасці, праз якую пралягае чыгунка. Гэта адносіцца і да Чаромхі, якая — здаецца — пераніцавана рэйкамі ўздоўж і ўпоперак. Але калі падацца ў прасторы паміж пуцямі, тады можна пабачыць больш, чым з акон поезда, чым было ў ранейшым уяўленні пра мясцовасць.

З цэнтра Чаромхі, што насупраць чыгуначнай станцыі, падаюся ў невядомым мне дагэтуль паўднёвым напрамку. І вось менавіта там, як калісь Калумбу, адкрываецца перада мною тамашняя, невядомая мне дагэтуль, „Амерыка”. Праўда, раней магу паўзірацца і на такія краявіды, якія відаць і з акон поезда. Гэта лакаматывы са снегачыстамі. Выгляд іх падказвае, што зімы ў нашым старонні не надта снежныя, што тыя носьбіты снегаачышчальнікаў у беспрацоўі. Бо тыя лакаматывы выконваюць зараз ролю мальбертаў, дзе прырода піша ржою карціны, якія здаюцца пацвярджаць славутае выказванне Геракліта — panta rhei — усё плыве, не толькі веснавы снег — усё падмятае пад сябе нястрымны час...

Неўзабаве паказваецца і насычальня шпал з даволі свежай шыльдай, аднак характэрнага паху крэазоту не ўдаецца мне спачатку ўлавіць. Толькі калі мінаю чатыры жылыя блокі, якія, мабыць, былі калісь пабудаваны для працаўнікоў гэтага прадпрыемства, паяўляецца лёгкі подых таго паху...

Чаромхаўская чыгунка высмактала земляробаў з навакольных палёў і яны зараз зарастаюць лесам. І я сабе, заміж біць абутак па асфальце, іду побач дарогі па прааранай паралельна ёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF