Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

Лявон літаратар

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Такі вось тэкст знайшоў я нядаўна ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў: „Якаясь магутная сіла ёсць у безлічы пералятаючых над галавой птушак. Я ніколі не мог быць абыякавым адносна гэтага: яно робіць цябе малым, яно незразумелае табе. А гэта ж толькі галубы перад Сукенніцамі, чайкі на пералётах у вусця Віслы або галкі на начлезе ў ляску каля хаты, вакол цябе. І так жывеш ты з гэтай вялікай тайнай, якая калісь проста расфыркнецца, каб потым вярнуцца ізноў”.

Набраны ён на друкавальнай машынцы па-беларуску, па-польску і па-англійску. У арыгінале польскай версіі, адручна паміж словамі аб ляску каля дома ўдзерлася напісаная фламастэрам „kawka”. Мабыць, мала хто дадумаўся б, што гэтыя наскрозь паэтычныя сказы напісаў Лявон Тарасэвіч — як яго ўжо руцінна называюць — „сусветнай славутасці мастак з Валіл”. А не толькі мастак. Таксама бард і стваральнік слова пісанага па-мастацку, без гэтак званых патрэб. Цяпер мінае дакладна чвэрць стагоддзя з моманту, у якім — як яго завуць сябры — Лёнік абараняў сваю тэарэтычную магістэрскую працу „...Прыстутнасць пейзажу”. Можна б мовіць, што гэта таксама і чвэрць стагоддзя Лёнікавай літаратурнай працы. У прынцыпе гэта не была праца навуковага характару, у паўсюдна-акадэмічным разуменні, а паэма прозай (па-польску). Яе прамотарам быў прафесар Тадэвуш Дамінік, прызнаны графік і жывапісец-каларыст.

— Я не хацеў пісаць магістэрскай працы ў гісторыка мастацтва, бо тады лічыў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF