Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

Слядамі таго што пад вадой

Міра ЛУКША

Семяноўскае возера ў даліне верхняй Нарвы — сюды прыляцелі і пасяліліся ўжо даўно водныя птушкі, а людзі адляцелі. Узнікла яно ў 1977-1990 гадах у выніку спынення вады зямной дамбай у рукаве ў раёне Лукі і Рыбакоў. Паверхня вады пры мінімальным узроўні на парозе 142,30 метраў над у.м. — 11,7 кв. км (максімальна 32,5 кв. км), умяшчальнасць вадасховішча — 17,5 млн. кубаметраў вады (цалкавітая — 79,5 млн. кубаметраў), сярэдняя глыбіня — 1,5 м. Пяць бакавых дамбаў даўжынёй 8 250 метраў...

Будаваў яго між іншым Аляксандр Кардаш. Сёння ён на трэцяй сустрэчы былых жыхароў былое вёскі Рудні, якая разам з іншымі — Будамі, Боўтрыкамі, Гарбарамі і Лукой — апынулася пад вадой. Ён будаўнік гэтага возера.

—Так, з гэтым вадасховішчам я звязаны ад пачатку яго пабудовы, — кажа Аляксандр, а ў яго руках кніжкі і папкі з дакументамі ды здымкамі. — А з гэтай зямлёю я звязаны ад нараджэння. Мая бабуля паходзіць з сярэдзіны гэтага заліва — з вёскі Боўтрыкі. Гэтую вёску ўсю выселілі. Яе зліквідавалі. Яе няма... А я жыву ў Бандарах і працую пры эксплуатацыі нашага заліва.

Аляксандр Кардаш не пакідае ні адной з сустрэч жыхароў утопленых вёсак. Ён адзін з іх арганізатараў і не прыходзіць на іх з пустымі рукамі...

— Сам паходжу з вёскі Навасады. Тут сустракаюся з людзьмі, якіх мы выкінулі з бацькаўшчыны. Яны маюць цяпер да нас прэтэнзіі, што мы іх адсюль сілай выселілі. Я тут толькі працую, выконваю свае абавязкі. Я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF