Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

І тут жывуць людзі

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Рудутаў, што на акраіне Арлянскай гміны, з нецярплівасцю чакалі беларускага фэсту, ладжанага Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы з дапамогай гмінных улад і мясцовага насельніцтва, які быў ужо чарговым мерапрыемствам арганізаваным у рамках праекта „І тут жывуць людзі”. Такія ж імпрэзы адбыліся ўжо ў Арэшкаве (Гайнаўская гміна), Скарышэве (Нарваўская гміна) і Вітаве (Дубіцкая гміна).

Рудуты — немалая вёска, вядомая з за музычных здольнасцей моладзі, пражываючай там у мінулым. Летам частымі ў гэтым сяле былі спевы на лавачках. Сцяпан Копа з ВААК сабраў і запісаў у гэтай вёсцы песні, якія праспявалі перад ім бабулі і прабабулі сённяшніх дзетак і моладзі. Аднак, папраўдзе, цяпер мала там наймалодшых жыхароў, якія ў кожным сяле вырашаюць аб яго будучыні. Рудуты пусцеюць, так як суседнія Тапары ці Рутка. Толькі адзінкі з гэтай вёскі рашыліся гаспадарыць на крыху большым арэале, чым гэта рабілі іх дзяды. Астатнія абрабляюць свае палеткі разам з сямейнікамі. Многія дамы пастарэлі, як іх уласнікі, а некаторыя ўжо і пустуюць. Летам у Рудуты прыязджаюць на адапачынак гарадскія дзеці і ўнукі і тады больш гоману ў сяле. Восенню і зімою вёска прыціхае.

20 верасня жыхары Рудутаў чакалі асаблівага святкавання з беларускай песняй і музыкай. У сонечны дзень перад сцэнай побач святліцы сабралася многа людзей сталага ўзросту. Менш прыйшло дзетак і моладзі, але іх вельмі мала ў Рудутах і суседніх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF