Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

Занатоўкі з жыцця Валі Марціновіч

Выслухала Ілона КАРПЮК

Беларускасць

У мяне сапраўды беларускія карані. Бабуля з боку бацькі родам са Слоніма, Вера Ракуцік называлася. А дзед то з Градалёў на рынак ездзіў у Баранавічы.

Слухайце, як нашы хлопцы павыязджалі ў Люблін, то там знайшлі Украіну, а я пытаюся: як гэта так — Украіна? То ж мы тут беларусы! І яны беларусы. Як так лёгка можна стаць украінцам? А тыя ўкраінцы такія нахабныя.

Я добра памятаю, што калі трэба мне было ўвесці інфармацыі ў пасведчанне асобы, спыталася я тады ў бацькоў, што гэта такое нацыянальнасць і што мне напісаць. А яны адказалі проста: „Ты беларуска”.

Не люблю

Мне перашкаджае і не падабаецца зараз, што людзі на сябе як сабакі брэшуць. Не ходзяць адзін да другога, не хочуць размаўляць, кожны пільнуе свайго носа.

Варта

Варта чакаць пенсіі. Ужо не трэба бегчы да сена, не трэба пару дзён капаць бульбы, ёсць урэшце час на кветкі і на спеў. Калі хтосьці кажа, што на пенсіі кепска, дык грашыць. Праўда, нам крыху дочкі дапамагаюць, але калі гляну ў мінулае, то мне здаецца, што зараз — мой час! Трэба толькі добра гаспадарыць грашыма і часам!

Праблемы? Толькі хвароба з’яўляецца праблемай. Што самае важнае: каб нас хвароба не змагла і каб дзеці былі шчаслівыя.

Гаспадыня

Мае караваі — па ўсёй Польшчы! І ў Гожаве-Велькапольскім, і на поўдні. Былі мае караваі на вяселлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF