Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

Смецце ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Раней жыхары Орлі накаплівалі адкіды на сваіх панадворках і, найчасцей раз у год, вывозілі іх фурманкамі або трактарамі на звалку. Калі ў Орлі закрылі гмінную звалку і паасобным гаспадарам запрапанавалі ёмішчы, за апаражнянне якіх трэба плаціць каля дзесяці злотаў у месяц, можна было заўважыць цікавыя прыклады чалавечага хітрунства наконт пазбаўлення ад уласных смеццяў.

Вось, напрыклад, некаторыя асобы, выходзячы з хатаў, забіралі з сабою напоўненыя смеццем поліэтыленавыя пакецікі і выкідалі іх у кантэйнеры Гміннай управы; былі і такія, што вазілі туды смецце на тачках. Справа доўжылася да таго часу, аж гміна адмовілася ад кантэйнераў і паставіла вулічныя кашы, у якія запоўненага смеццем пакета не ўпіхнеш.

Дайшло да таго, што некаторыя арляне сталі насіць і вазіць смецце на... могілкі; на тэрыторыі гміны былі пастаўлены семнаццаць такіх кантэйнераў. У Орлі такія два кантэйнеры стаялі доўгі час перад брамай могілак, пасля паставілі іх зараз за агароджай, але і адтуль былі яны забраны аж на канец могілак, каб зніклі з вачэй. А зрабілі гэта таму, што даволі часта нейкія асобы прывозілі сюды свае гаспадарчыя адкіды, м.інш. цюкі сена, і кантэйнер хутка запаўняўся. Здараюцца і такія асобы, што не ўкідаюць смецця ў кантэйнер, толькі кідаюць побач, тлумачачы, што ім цяжка адкрыць люк. Такі кантэйнер, які мае ўласніка, прываблівае чужых. Гэта абурае тых, хто аплачвае яго апаражнянне, бо карыстаюцца ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF