Ніва № 40 (2786), 4 кастрычніка 2009 г.

Баравікі і цвікі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Падчас восеньскага імклівага скарачэння дня чалавека часта агортвае меланхолія. Асабліва, калі за работай, як кажуць, галавы няма калі падняць. Асабліва, калі наслухаешся беларускіх і міжнародных навінаў і паведамленняў. Асабліва, калі задумаешся пра прадажнасць, двурушніцтва айчынных і сусветных палітыкаў. Калі кажуць пра мір — справа ідзе да вайны. Калі кажуць пра лібералізацыю — да турмы. Калі пра мірны добры атам — значыць, пра ядзерныя ракеты. Калі пра незалежнасць Абхазіі — значыць, пра акупацыю Грузіі. Пра калектыўную бяспеку — значыць, пра небяспеку незалежнасці. Пра рэкордны ўраджай — значыць, пра хуткі рост цэнаў. Пра адзінага кандыдата ад апазіцыі на бліжэйшых прэзідэнцкіх „выбарах” у Беларусі — значыць, пра пяць „адзіных” і непаўторных. Весела, аж плакаць хочацца. А культурны і адукацыйны ровень сучасных палітыкаў! Аляксандр Лукашэнка „пасяліў” Скарыну ў Пецярбургу, Барак Абама „вынайшаў” аўстрыйскую мову. Уладзімір Пуцін гатовы „мачыць” усіх і ўсюды — і ў сарцірах, і ў бараках. І беднаму небараку чалавеку проста няма куды падацца на гэтым свеце. А тут яшчэ бландынка з чорным пасам па каратэ Даля Грыбаўскайтэ нанесла ўдар пад дых усёй беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Рэдкая мажлівасць выбрацца ў лес у грыбы ў такі час успрымаецца як сапраўднае свята душы. Сам факт збору прыродных дароў становіцца няважным, галоўнае — гэта працэс, дыханне водарам хвойніку альбо змешанага лесу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF