Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленкімі (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Толькі раз у жыцці я мела нагоду пачуць як беларускі мужык з сімпатыяй гаворыць пра Кастуся Каліноўскага. Звычайна мужык, асабліва наш праваслаўны, вешае на ім сабак. Рукі апускаюцца! Бо калі тое вешанне сабак спалучыць з ганаровай гібеллю на шыбеніцы змагара за шчасце мужыкоў, выходзіць нейкі гіпер-боль беларускага лёсу.

— Кастусь Каліноўскі, наш хлопец з вёскі, — сказалі нам дзядзькі ў Стаўрове на Віцебшчыне.

Мы былі ашаломлены, гісторыя-матка навучае іншаму. Хоць бы таму, што Каліноўскі нарадзіўся панам-шляхцічам у Мастаўлянах на нашай Свіслаччыне. І што мужыкі Віцебшчыны не праявілі вялікай цікавасці ісці ў паўстанне, наадварот, яны праявілі інтарэс дапамагаць царскім палкам душыць паўстанцаў-мяцежнікаў. Вікенцій Кастанцін Каліноўскі, паляк па крыві, з жахам глядзеў на беларускае самаедства. У рэшце рэшт паўстанне задушылі беларускімі мужыцкімі рукамі. Таму сімпатыя мужыкоў у бок Каліноўскага ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, нягледзячы на факт што сустрэлі тут многа католікаў, паказалася падазронай. Але ў Стаўрове не пераймаліся нашымі дылемамі і не пераставалі хваліць Каліноўскага:

— Каліноўскі наш хлопец з вёскі, — паўтарылі з гонарам. — І нашы бацькі, і дзядзькі, яны ўсе пайшлі за паўстанцаў. І ўсё жыццё ўспаміналі і хвалілі тое паўстанне!

* * *

— Які чорт? — падумае чытач. Я сама доўга не разумела, што праўда пра Каліноўскага не на баку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF