Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

Крыху традыцыі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобусны прыпынак у Голіках, што на захадзе Сідранскай гміны, устаноўлены ў сярэдзіне не надта доўгай вёскі. Першае ўражанне, яшчэ ў салоне аўтобуса, не настройвае аптымістычна: на вуліцу наступае зелень, а гэта можа абазначаць, што вёска зарастае, што ў насельнікаў тамашніх панадворкаў няма сіл супрацьстаяць выліваючайся аж на вуліцу прыродзе. Позірк з прыпынку навонкі вёскі паказвае, што прырода можа і наступае на некаторыя панадворкі, але за загуменнямі земляробы яшчэ там не здаюцца. Вось паша рупліва разгароджаная яшчэ традыцыйна-сучаснымі платамі з драўляных слупоў і металічных „жэрдак”. У пачатак Голікаў не вяртаюся, але ў той палове вёскі, якую праходжу ў паўночным напрамку, агароджы здаюцца быць багацейшымі ды выяўляюцца два панадворкі з шыльдамі граеўскага малочнага завода, а гэта абазначае, што прынамсі двух гаспадароў мае ўласныя студзільнікі малака і трымае большыя статкі кароў.

Зараз за вёскай маю ўвагу засяроджвае каваны металічны крыж на каменным пастаменце. Без даты ён, але гэта можа і добра, што ахвяравальнікі не прыводзяць там сваіх зямных спраў, уліку гадоў, але засяроджваюцца на важнейшым — на пазбаўленай храналогіі вечнасці. І сам той крыж рупліва выкананы канкрэтнымі людзьмі ў працэсе доўгай працы-малітвы, не тое, што модныя цяпер гіганцкія крыжы, выкананыя ў дэгуманізаваных металургічных заводах, пастаўленыя з фармальным рытуалам.

Тры-чатыры сотні метраў за Голікамі бачу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF