Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

Беласток — Гродна ў шаснаццаты раз

Міра ЛУКША

У Звярынецкі парк 13 верасня г.г. з усіх бакоў Беластока папоўдні ў сонечную нядзелю прыбывалі тлумы. „Ідзем на беларускае таварыства!” — паведаміла мне старэйшая пара, якая напрасткі спускалася на паляну з высокага берага вуліцы. А „таварыства” было беларуска-польскае — на сцэне прэзентавалася дзевяць польскіх ансамбляў з Гродзеншчыны і дванаццаць беларускіх з Падляшша, агулам каля трохсот артыстаў, не лічыўшы тутэйшых і тамашніх мастакоў і мастакоў-рамеснікаў, якія расклалі сваю багатую прапанову пад інтарэс наведвальнікаў мерапрыемства. Апрача песні, якая заўсёды прываблівае на падобныя фестывалі верных аматараў прыгожых твораў прыкладнога мастацтва, як заўсёды прапануецца і кніга — Янка Заброцкі прывёз з Варшавы вялікі выбар кніг пра беларушчыну, славяншчыну ды праваслаўе, а беластоцкія беларускія аўтары з немалым выбарам сваіх кніг чакалі аматараў роднага слова. Мерапрыемства праводзіцца пераменна ў Беластоку і Гродне, і мае сваіх прыхільнікаў сярод гледачоў і арганізатараў, перш за ўсё сярод мясцовых самаўрадаўцаў. З нашага боку галоўным арганізатарам з’яўляюцца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды Таварыства беларускай культуры пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, ды Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама. Падтрымалі мерапрыемства горад Беласток, Маршалоўкая ўправа Падляшскага ваяводства, Культурны цэнтр Беларусі ў Беластоку пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF