Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

У напрамку экалогіі

Гутарка з Вальдэмарам ВАСІЛЕЎСКІМ, спецыялістам па экалогіі і ахове асяроддзя пры Асяродку сельскагаспадарчай кансультацыі ў Бельску-Падляшскім.

Як выглядае сельскагаспадарчая экалогія ў Арлянскай гміне?

— У Арлянскай гміне малы лік экалагічных гаспадарак — каля дзесяці. Экалогія, як напрамак дзеяння, прынцыповую ўвагу адводзіць малым і сярэднім гаспадаркам, бо, напрыклад, экалагічная гаспадарка плошчаю за сто гектараў атрымлівае напалову меншыя даплаты з Агенцтва сельскагаспадарчага прагрэсу. Цяжка мне сказаць, чаму на тэрыторыі Арлянскай гміны так мала экалагічных гаспадарак, бо ж велічыня экалагічных даплат удвая большая ад абшаравых даплат. Напрыклад, экалагічная даплата да ворнага грунту, значыць вырошчвання збожжа, складае 600-680 злотаў, але ўжо за экалагічныя трускалкі ці маліны яна сягае 1 800 злотаў, а за гародніну тысячу.

Экалагічная вытворчасць адбываецца без удзелу сродкаў аховы раслін і штучных угнаенняў — але што ў іх шкоднае?

— Пырсканая і падкормліваная штучнымі ўгнаеннямі бульба, хаця большая, аднак менш смачная, інакш выглядае пасля скрабення, хутка мяняе колер, разлазіцца ў час варкі. Экалагічная, хаця драбнейшая, не мае тых заган. Гэтаксама ёсць і з іншымі прадуктамі і грамадства паволі пачынае гэта ацэньваць належным чынам. У Бельскім павеце экалагічныя ўгоддзі складаюць усяго адзін адсотак, не вырас яшчэ паўнакроўны рынак збыту, аднак завязваюцца яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF