Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

Куды складваць адкіды?

Аляксей МАРОЗ

Яшчэ ў жніўні людзі з часткі квартала Юдзянка, часткі вуліцы Вжасовай з Гайнаўкі ды жыхары вёсак Прагалі і Хітрая (Гайнаўская гміна) рашыліся выступіць да бурмістра і гарадскіх радных з просьбай змены планаў размяшчэння звалкі адкідаў няздатных да паўторнага выкарыстання ў прадукцыі. Іх, згодна з планам гаспадарання ў Гайнаўцы, прадбачваецца складваць на акраіне гарадскіх тэрыторыяў у напрамку сяла Хітрая (Прагалі знаходзяцца збоку, па дарозе ў Хітрую). На сустрэчы наладжанай у гарадскім магістраце з бурмістрам Анатолем Ахрыцюком сабраныя заклікалі да адмянення гарадскіх планаў наконт размяшчэння новай звалкі.

Прадстаўнікі гарадскіх улад інфармуюць, што тэрыторыі вызначаныя пад звалку знаходзяцца ў адлегласці мінімум 1600 метраў ад сядзіб, што ёсць у 10 разоў больш ад еўрасаюзных патрабаванняў.

— Гэта не будзе звычайная звалка, на якую будуць вывозіць адкіды на машынах і з іх туды папросту высыпаць, — інфармуе бурмістр Анатоль Ахрыцюк. Працаўнікі гарадскога магістрата заяўляюць, што на звалку мелі б вывозіцца спрасаваныя формы, якія будуць укладвацца на забяспечанай знізу пляцоўцы, каб нават у будучыні не выцеклі з іх у глебу ніякія вадкасці. Прадстаўнікі гарадскіх улад кажуць пры гэтым, што адкіды будуць малавымывальнымі. Аднак пратэстуючыя людзі звяртаюць таксама ўвагу на запаведнік „Горнянскія лугі”, які будзе знаходзіцца недалёка дарогі на звалку і непадалёк ад самой звалкі.

— Гэта будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF