Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

Абпаленае Краснае Сяло

Ілона КАРПЮК

„Варылі нешта ў сагане, на такой печцы, на панадворку. Гаспадар, здаецца, паехаў у Кляшчэлі, ці проста дзесьці пайшоў з хаты. Моцна дуў вецер і панёс іскры з печкі. Заняліся клуня і хлеў. Бледны страх ахапіў тады вёску. Прыехалі пажарнікі, але не вельмі ахвотна збіраліся тушыць агонь. Па клунях стаялі яшчэ памяткі з ІІ сусветнай вайны, маўзеры, кулямёты, гармата ды іншыя „цацкі”. Ад агню пачалі будынкі страляць, выбухі, іскры, страх было наблізіцца. Людзі глядзелі як знікае іх дабро, іх хаты, клуні. Кулямёт адзін з гаспадароў са страху выкінуў у калодзеж, магчыма, што яшчэ дзесьці там ляжыць, бо хто б яго выцягваў” (успаміны Сцяпана Карбоўскага з Чахоў-Забалотных).

Нібыта касой агонь зжаў у 1965 годзе палову вёскі Краснае Сяло, цэлы адзін бок. Згарэла амаль восемдзесят хат. Страшнае было гэтае жніво.

***

— Усе казалі: „Што ты робіш, заставайся ў арміі!”. У асноўным падбадзёрвалі бацькі, але я вярнуўся на гаспадарку. Не вельмі былі радыя, але я сапраўды хацеў займацца земляробствам. Пакуль што бярэм крэдыты, бо мне ўвесь час залежыць, каб пабольшваць гаспадарку. Пакуль у мяне толькі дзесяць гектараў, але будзе лепш.

Спадару, а нават лепш сказаць гаспадару Патрыку Петрушчыку 24 гады. Яго бацькі жывуць у Бельску-Падляшскім, а ён распараджаецца бацькоўскай зямлёй, а панадворак парадкуе супольна з бабуляй. Усёй сям’ёй займаюцца вырошчваннем агародніны ў даволі вялікім маштабе: памідоры, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF