Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

Адкіды

Міхал МІНЦЭВІЧ

Навошта выкідаць смецце на звалку ці ў кантэйнер, калі можна гэта зрабіць у прыдарожны роў ці лес? Навошта выкідаць недакурак у попельніцу, а пластмасавую ці шкляную бутэльку ў сартавальны кантэйнер, калі можна пад ногі на вуліцу або за акно самахода? Так выглядае рэчаіснасць нашых равоў і лясоў, дзе смецця часам больш чым лістоўя. Цяпер мы ў Еўрасаюзе і па вёсках паяўляецца штораз больш размеркавальных кантэйнераў і ўласных упаковак для смецця. Але навошта клопат пра ўласнае ёмішча, за апаражнянне якога трэба плаціць, калі можна сваё смецце падкінуць у чужы кантэйнер, ці папросту цішком вынесці на бездаглядны суседні пляц? Навошта вяскоўцу з непатрэбнага сена рабіць кампост, калі можна яго выкінуць у кантэйнер каля могілак? І гэтак далей; так дзеецца, напрыклад, у Орлі.

Паводле статыстык кожны жыхар Польшчы на працягу года вырабляе больш трохсот кілаграмаў адкідаў. І хаця з гэтым далёка нам да еўрапейскіх перадавікоў, аднак наша краіна лічыцца адной з бруднейшых у Еўропе. Аптымістычна тое, што паяўляюцца — нават на вёсках — сартавальныя кантэйнеры для смецця і што людзі прысвячаюць ім больш увагі.

Адной з прымет цывілізаванага грамадства, побач узроўню жыцця і наяўнасці культурных каштоўнасцей, з’яўляецца пашана для прыроды. З далучэннем нашай краіны да Еўрасаюза ў Арлянскай гміне назіраецца рост пашаны для прыроды, хаця да ідэалу мы яшчэ ў палове дарогі. Чысцей, а нават раскошна, стала на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF