Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

Трыумф

Віктар САЗОНАЎ

Пачнём са старога савецкага анекдота:

Паклікаў Бог кіраўнікоў розных краін і абвясціў ім, што праз дзень будзе канец свету.

Прылятае кіраўнік ЗША да сябе на радзіму ды выступае перад амерыканскім народам.

У мяне ёсць для вас дзве навіны, — інфармуе ён амерыканскую нацыю. — Адна добрая, а другая кепская. Пачну з добрай: дакладна стала вядома, што Бог ёсць. А кепская — заўтра канец свету.

Кіраўнік СССР таксама выступае перад сваімі:

У мяне для вас дзве навіны, — кажа. — І абедзве вельмі кепскія. Першая — Бог усё ж такі ёсць. А другая — заўтра канец свету.

Анекдот просценькі і ўвесь смех яго быў толькі ў тым, што амерыканскі кіраўнік сказаў, што адна навіна добрая, а другая благая, а савецкі — што абедзве навіны кепскія. Зараз беларусы зноў сталі расказваць гэты анекдот, толькі з адной дабаўкай. Сэнс яе ў тым, што аказваецца і беларускі кіраўнік там быў. І вярнуўшыся назад таксама выступіў перад беларусамі:

У мяне дзве навіны, — заявіў ён. — І абедзве надзвычай добрыя. Навіна першая — Бог мяне прызнаў. І другая — кіраваць я вамі буду да канца свету.

І сапраўды, дабаўка да анекдота вельмі слушная. І нават не тым, што наш кіраўнік стаў ганарыцца, што яго прызналі. Мы гэтае прызнанне не так даўно назіралі на свае вочы. Вялікія гэтага свету, незалежна ад палітычнага ладу краіны і яе эканамічнага становішча, знайшлі час, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF