Ніва № 39 (2785), 27 верасня 2009 г.

У Адрынках адрадзіўся манастыр

Ганна КАНДРАЦЮК

— Cёння мы запальваем духоўную лампаду, якая павінна гарэць і даваць вялікае святло для навакольнага свету і нашых людзей, і яна павінна даваць святло не толькі для нас саміх, яна павінна даваць святло цэламу свету і ўсім людзям на зямлі, — сказаў ва ўрачыстай пропаведзі мітрапаліт Сава.

Падзею ў Адрынках першаіерарх назваў цудам на меру ХХІ стагоддзя, а архімандрыта Гаўрыліа — любімцам Госпада Бога і героем духу. Гаючых слоў першаіерха чакалі тысячы вернікаў з сакавіка мінулага года. Прыгадайма, супрасльскі архімандрыт Гаўрыіл з за жадання астацца са сваім народам быў вымушаны пакінуць лаўру.

На вячэрню ва ўрочышча Кудак каля Адрынок прыехала паўтысячы паломнікаў. Архімандрыт Гаўрыіл зіхацеў ад радасці. З кожным вітаўся, гаварыў добрае слова. Запрашаў на пачастунак пасля багаслужбы, які згатавалі ягоныя анёлы. Многія яго анёлы паказаліся ў беларускіх касцюмах:

— Айцец Гаўрыіл папрасіў, каб мы адзелі нашы беларускія строі, — кажа спявачка з калектыву „Журавінкі” з падбеластоцкіх Агароднічак. Беларускія кашулі апранулі і харысты з прыманастырскага хору ў Супраслі. Яшчэ да вячэрні, перад каплічкай святога Антонія Пячэрскага, разам з паломнікамі заспявалі яны старажытны беларускі гімн: Вера наша, вера слаўна, вера наша праваслаўна!

Гімн пасля паўтысячагоддзя зноў пачула прыпушчанская зямля. Астравок Кудак адыграў сваю гістарычную ролю ў захаванні праваслаўя. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF