Ніва № 38 (2784), 20 верасня 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ля бюста-помніка каралю Жыгімонту Аўгусту ІІ укапаная табліца са знакавымі, на думку тутэйшых гісторыкаў, датамі для Ялоўкі. Мяне прыемна здзівіла згадка пра паўстанцаў 1863-64 гадоў. Гэта быў першы і апошні след у справе Кастуся Каліноўскага. Я ўжо раней зразумела, што не магу разлічваць на факты. Дарэчы, усе даследчыкі згодны ў адной справе: Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, нават пасля смерці, астаўся ў канспірацыі.

У занатоўцы, паміж векапомнымі падзеямі Ялоўкі, чытаем:

1863 год, на Зялёныя Святкі, у Ялоўцы з’явіліся патрызаны Студзеньскага паўстання з Валерым Урублеўскім на чале, тут быў зачытаны Маніфест Нацыянальнага ўраду; у партызанскія рады былі прыняты 100 добраахвотнікаў.

Хрышчэння Кастуся Каліноўскага, ці не самага вядомага ўраджэнца Ялоўскай парафіі, мясцовыя гісторыкі не адзначылі. Затое падзеяй роўнай прызнанню мясціне магдэбурскага права тут палічылі эпідэмію тыфу і халеры (1855-1861 гг.). Пошасць, паводле рэгіянальнай хронікі, успыхнула два гады да прыбыцця паўстанцаў у мястэчка. Чамусьці зноў прыгадаліся тыя медыкі-канспіратары, якія нягледзячы на заразу пайшлі ў канспірацыю змагацца за волю і правы чалавека.

* * *

Пасля 16-й гадзіны ў парк, дзе ў час Каліноўскага быў гарадскі рынак і тут верагодна прачыталі маніфест Нацыянальнага ўрада, пачалі сходзіцца жыхары: цёткі, дзядзькі, два хлопцы, адна дзеўка. Такі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF