Ніва № 38 (2784), 20 верасня 2009 г.

„Сышчык” Чарняўскай

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Яна з’яўляецца адной з найбольш таленавітых мастакоў-жывапісцаў наймалодшага пакалення ў Польшчы. Ёй толькі 25 гадоў і паходзіць згэтуль, з беларуска-праваслаўнай часткі Беласточчыны. Як заявіў крытык мастацтва Стах Шаблоўскі, яе карціны „на першы кідок вока выглядаюць як наіўнае мастацтва”. Але „гэта след свядома падкінуты гледачу мастачкай”.

Аляксандра Чарняўская, бо гэта так пра яе пісаў крытык Шаблоўскі, нарадзілася дакладна ў год, у якім Лявон Тарасэвіч, пражываючы ў Валілах маэстра мастацтва сусветнай славутасці, абараняў сваю тэарэтычную магістэрскую працу „Прысутнасць пейзажу...” ў майстэрні іншага мастака-маэстра, прафесара Тадэвуша Дамініка. Годам таму скончыла яна варшаўскую Акадэмію мастацтваў пасля студыяў у майстэрні... Лявона Тарасэвіча. Штудзіравала таксама на славутай Staatliche Akademie der Bildenen Kunste ў Штутгарце. Год таму стала стыпендыяткай фірмы Эрыксан і атрымала ўзнагароду імя Юзафа Шайны. Да гэтай пары выстаўляла свае працы ў некалькіх польскіх галерэях. Праз год мае паказацца ў беластоцкім „Арсенале”. На мінулым тыдні адбыўся яе вернісаж на варшаўскай Волі, у былой фабрыцы сям’і Лільпопаў, у галерэі „WizyTUjąca”, якую вядуць вядомыя сталічныя мецэнаты мастацтва Лешак Чайка і Івона Тэрлікоўская. Загаловак выставы: „Сышчык”. Больш за трыццаць карцін рознага фармату, каляровых і чорна-белых, паказаны ў невялікіх залах. Апынуліся тут партрэты, дрэвы, дамы, постаці завешаныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF