Ніва № 38 (2784), 20 верасня 2009 г.

Каб жыць дастойна (2)

Аляксей МАРОЗ

(Пачатак у н-ры 37)

Спецыялісты па сельскагаспадарчай прадукцыі і гандлі яе вырабамі падлічылі, што нядаўна гаспадары прадавалі літр малака ў сярэднім па 86 грошаў (у выпадку большых вытворцаў, бо меншыя атрымлівалі ў гайнаўскім кааператыве нават па 50 грошаў за літр малака з меншай колькасцю бялка), малочныя кааператывы прадавалі яго ў кардоннай упакоўцы пасля пераапрацоўкі прыблізна па 1,40 злотых, а ў магазіне літр гэтага малака каштаваў у сярэднім у Польшчы ажно 2,40 злотых (таксама ў кардонцы). Відаць, што празмерна павышалася цана малака ў оптавых базах і магазінах. Калі ўзяць мясныя вырабы, справа мелася падобна. Свіное філе мясное прадпрыемства прадавала нядаўна па 11,5-12 злотых за кілагарам, а ў магазіне каштавала яно нават па 24 злотых за кілаграм. Гаспадар прадаваў кураціну па 3,5 злотага за кілаграм, мясная суполка — па 5 злотых, а ў магазіне каштавала яна ўжо па 8,5 злотага за кілаграм.

— Жыхары гарадоў абвінавачваюць нас, што мы прадаем свае сельскагаспадарчыя прадукты дорага, а праўда ёсць іншая. Мы прадаем нашы вырабы вельмі танна, а цана іх павышаецца найбольш у гандлі, — заяўляюць прадстаўнікі сельскагаспадарчага асяроддзя ў Польшчы, а нашы гаспадары наогул згодны з такімі меркаваннямі. Частка польскіх палітыкаў выйшла з прапановай, якая мела б лепш забяспечыць інтарэсы вытворцаў харчоў і заадно пакупнікоў, а перадусім абмежаваць выкарыстоўванне рэзультатаў цяжкай работы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF