Ніва № 38 (2784), 20 верасня 2009 г.

Лепш з добрым згубіць чым з кепскім знайсці!

З нагоды юбілею 60-годдзя еду на сустрэчу з Мікалаем Бушко. Пад’язджаю пад яго бацькоўскую хату ў Навасадах. Спадар Бушко абрэзвае сухія галінкі пяцідзесяцігадовага вязу. Змяркае. Сядаем у новапабудаваным ганку.

Ілона Карпюк:— Сядзімо зараз пад Вашай бацькоўскай хатай.

Мікалай Бушко: Так, але я ў ёй не нарадзіўся, гэта хата з пяцідзесятага года, а я — з сорак дзевятага. Нарадзіўся тут побач, у хаце, ад якой засталіся толькі камяні. А гэтыя камяні, што перад намі — з хаты маіх прадзедаў.

А як далёка сягае Ваша сямейная памяць?

— У нас ніхто гэтым не займаўся, але дзесьці да прадзедаў з боку бабы, якая з Нікіцюкоў, і дзеда, з сям’і Янчукоў.

Янчук гэта такое навасадскае прозвішча.

— Думаю, што так, хаця гісторыя Навасад не высветленая да канца. Датуецца іх недзе на тысячу семсот... з нечым, дзесьці так, як і ваша Бэрначчына (смех). Але раней на старых мапах была і старая вёска, „на Сэліску”, як у нас казалі, вырубвалі светлыя дубровы і там засноўвалі вёскі. Але гісторыя кажа, што там, на ўзгорку, не хапіла вады, дык перанесліся сюды, на другі канец вёскі, а рэшта? Называлі тут гэта Навасёлкі, людзі пасяліліся проста ў багне. Былі такія балоты, якія не высыхалі, мы ў гэтай багне яшчэ вучыліся плаваць, хадзілі па рыбу.

А першы ўспамін з гэтага месца?

— Першы бліск з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF