Ніва № 38 (2784), 20 верасня 2009 г.

Штэпсель, інакш шпік

Васіль ПЕТРУЧУК

Калі я па прычыне цяжкай хвробы адышоў у 1969 г. са службы ў КБВ і, адчаканіўшыся, пайшоў працаваць у цывільнае прадпрыемства на паўштату, раптам стаў актыўным грамадскім дзеячам. Перш за ўсё я стаў першым сакратаром у вайскоўцаў на Новым Месце, раней чым Эдвард Герэк у ЦК ПАПР, а пасля папрасілі мяне быць сябрам Акруговай верыфікацыйнай камісіі арганізацыі ваенных ветэранаў ЗБОВіД, дзе я адначасова быў выбраны сябрам ганаровага суда. Пасля даваенны настаўнік, вязень НКУС Уладзімір Губар пайшоў у Гарадскі камітэт ПАРП з просьбай сарганізаваць у пасёлку Тысячагоддзя ў Беластоку партыйную арганізацыю ды назначыў мяне на сакратара. Але ў пачатках „выслужанага шпіка” будзе Акруговае праўленне Саюза барацьбітоў за свабоду і дэмакратыю.

Шэф акруговага праўлення папрасіў маёра, былога АКаўца (не скажу прозвішча, бо ўжо ён не жыве) і мяне паехаць у Вроцлаў. Там нам усё сімпатычна аформілі і пані старшыня запрасіла нас на абед. Пры стале — „мова-трава”, але пані старшыня штосьці пра нешта стала наракаць і змоўкла ў паўслове. Я, ведаўшы ў чым справа, паглядзеў на яе і на „Н” ды сказаў: „Niech pani uważa, bo kolega może panią pokaleczyć”. „Н”: — „Co, co?” і пачырванеў, а пані да мяне з усмешкай: „Niech pan nie wymyśla, niczego takiego nie było”. І мы з „Н” ніколі не перасталі калегаваць, ведаўшы кожны сваё.

У гэты ж самы час я такую славу пра сябе адчуваў і ў рэдакцыі „Нівы”, куды часта заходзіў, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF