Ніва № 38 (2784), 20 верасня 2009 г.

Горад аднаго акна

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Наваградак — велічная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, унікальны горад на ўзвышшы, сама высокая мясціна Гродзеншчыны. Для беларуса ён нібы родны дзед, мудры і павучальны. У Наваградак немажліва не закахацца, трапіўшы туды аднойчы, хочацца прыязджаць яшчэ і яшчэ. Ён прыгожы ў любую пару года — і ў пранізлівы студзеньскі сівер, калі снегу на старых завулках па пояс, і ў яснае лета, калі з Замкавай гары вока зачароўваюць далягляды. У наш час цэнтральныя пляцы горада закаталі ў каменную плітку, нібы хацелі ператварыць сярэднявечча ў Хатынь. Але знішчыць амаль тысячагадовы ліцьвінскі дух немажліва. Наваградак не страціў свайго шарму і па-ранейшаму вабіць падарожніка. Толькі сёння ён сапраўды ёсць горадам кантрастаў. З аднаго боку велічныя гістарычныя будынкі, з іншага — значная саветызацыя і суцэльная русіфікацыя. Мацнейшая, чым у іншых мясцовасцях Гродзеншчыны. Гэта мае сваё тлумачэнне. Наваградак яшчэ да другой сусветнай вайны меў моцныя нацыянальныя беларускія традыцыі. Іх кшталтавала найперш мясцовая беларуская гімназія, што дзеіла ў 1919-1934 гадах. Яе выпускнікамі былі многія, пазней вядомыя дзеячы беларускага руху ў розных праявах — Аляксандар Орса, Леў Гарошка, Ігнат Сланеўскі, Ніна Тарас, Барыс Кіт... А ў пасляваенны час узнік антысавецкі супраціў — у Наваградку была створана моладзевая падпольная арганізацыя — Саюз Вызвалення Беларусі. СВБ быў разгромлены спецслужбамі ў 1947-ым годзе, але маскоўская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF