Ніва № 38 (2784), 20 верасня 2009 г.

Пад знакам „Wiadomości”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Змена гадзін праграм для нацыянальных меншасцей звязана са зменай асенняй „рамоўкі”, якая мае служыць між іншым росту „слухальнасці” нашага радыё, каб прадоўжыць час калі слухаецца Радыё Беласток. Пазнейшая пара меншасных перадач больш выгадная, асабліва для людзей пражываючых у Беластоку і моладзі, якая — як ведаем з даследаванняў — слухае радыё ў пазнейшую пару, — так гаварыў „Ніве” ў сеймавых кулуарах прэзас Радыё Беласток Міраслаў Бяляўскі, тлумачыўшы тое, што перасунулі на гадзіну пазней перадачы для нацыянальных меншасцей, між іншым беларускую „Пад знакам Пагоні”.

Цяперашні прэзас Радыё Беласток выконвае гэтую функцыю ад 2006 года і — згодна з кантрактам — будзе ім да будучага года. Віцэ-прэзасам па праграмных справах з’яўляецца Барбара Баярын-Казбярук. Як здаецца, гэта якраз яна павінна браць на сябе непасрэдную адказнасць за кшталт, чарговасць і г.д. праграм Радыё Беласток (вядома, пры адабрэнні прэзаса Бяляўскага). Калі папрасілі мы яе, каб пракаментавала змены датычныя меншасных перадач, праз сакратарку заявіла: „На гэтую тэму павінен адказваць прэзас Бяляўскі”.

Да гэтай пары, ад шмат гадоў, найбольш папулярная радыёперадача беларускай меншасці „Пад знакам Пагоні” пачыналася ў 18.45, а ўвесь меншасны блок у 18.30. Цяпер „Пад знакам Пагоні” перадаецца ад панядзелку да чацвярга ў 19.45 — 20.00 (увесь меншасны блок пачынаецца ў 19.30), у пятніцу ў 19.30 — 20.00, а ў нядзелю ў 7.25 — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF