Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

Трэці „Wymiar”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетнія спектаклі, фільмавыя паказы і канцэрты ў рамках фестывалю „Inny wymiar — sąsiedzi” адбываліся ў Беластоку пад лозунгам: „Jesteśmy tacy sami” (1 — 6.09.2009). Гэта быў трэці выпуск мерапрыемства. У гэты раз прысвечана яно было Расіі. У час папярэдніх выданняў прадстаўляліся культуры яўрэяў і беларусаў.

На працягу шасці дзён паказаны былі дакументальныя і мастацкія фільмы пастаўленыя ў Ізраілі, Эстоніі, Нямеччыне і Літве. Толькі адзін фільм быў расійскай вытворчасці. Гэтую частку адкрыў паўтарагадзінны эстонскі дакументальны фільм „Пляц Каліноўскага”, пастаўлены Юрыем Хашчавацкім, апавядаючы пра падзеі непасрэдна папярэджваючыя прэзідэнцкія выбары і іх ход у Беларусі ў сакавіку 2006 г. Не расіяне, а беларусы былі найважнейшымі ўдзельнікамі (за афіцыйным сталом) дэбаты: „Польшча — Расія, пабрацімства ці варожасць”. Прынялі ў ім удзел беларусы гісторык прафесар Антон Мірановіч — выкладчык Універсітэта ў Беластоку ды журналіст тэлебачаня „БелСат” Юры Каліна, а таксама ўзбек Шаміль Закіраў — рэжысёр маскоўскага Дзяржаўнага канцэртнага агенцтва „Содружество”, у 1977—1984 гадах дыктар брэжнеўскага Цэнтральнага тэлебачання СССР, ды Андрэй Раманчук з Расійскага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. На крэслах залы Цэнтра імя Людвіка Заменгофа засела каля трыццаці асоб, у большасці звязаных з РГКТ. Шаміль Закіраў пералічваў з задавальненнем расійскія мерапрыемствы арганізаваныя ў апошня гады ў Польшчы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF