Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

Ваенны час у Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сёлета мінае семдзесят гадоў ад выбуху другой сусветнай вайны. Падзеі таго часу захаваліся ў памяці іх мясцовых сведкаў. Асабліва цяжкія ўспаміны захаваліся ў сем’ях ахвяр.

— Жыд бег нашай вуліцай Аградовай, — успамінае Вольга Герасімюк з роду Война 1929 года нараджэння, якая цяпер тут жыве, — а за ім ужо беглі тыя саветы. Жыд называўся Мышы Кулі, быў шаўцом і жыў у той нарожнай хаце, дзе пасля жылі Хурсы. Ускочыў у тую трупярню, а там былі ўжо бітком набітыя людзі. І Якімовічка, што стаяла звонку, крычала мужу: „Алёша, Алёша, хадзі! Міша (бацька расказчыцы — М. М.), хадзі!” Абодва яны былі кумамі, аднак яны не паслухалі, не хацелі быць у тым будынку. А крыху раней прыйшоў бацькаў брат Валодзя з жонкай Тонькай і прасілі бацьку, каб кідаў усё, хацелі забраць яго ў Кашалі, бо туды ўжо, да мамінага брата Шчыгла, перабралася мама з пяцёркай нас, дзяцей. А Алёша Якімовіч быў сказаў бацьку ісці з ім каня разам напаіць. Вось так было. Жыд схаваўся ў будынак трупярні і тады саветы прычапіліся да нашых, што ішлі каня паіць, і быў канец. Адразу па іх стралялі, здалёк, а дабілі зблізу.

Мама зайшла пад будынак, дзе пазней была гміна, то побач на зямлі была цэлая калюжына крыві. Стаяла вялікая жара, прыпякала сонца. А ён, бацька, ляжаў басанож, без паска ад штаноў, без дакументаў. Забітаму забралі дакументы, сцягнулі боты. Меў тры раны ад куляў, адна ў скроні, мабыць дабівалі. Бацька выглядаў як афіцэр, хадзіў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF