Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

На акраіне Блудаўскай пушчы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Рудніцу вядуць толькі лясныя дарогі. Іду па такой ад Баранавіцкай шашы, ад асфальтоўкі, што адыходзіць у Жэдню. Лес навокал салідны, высокі, стройны, спачатку бор, які перад Рудніцай пераходзіць у алешнік. Баравыя сосны і елкі выглядаюць быццам шматступенчатыя ракеты, якія з ходам пераадольвання часапрасторы губляюць непатрэбныя ступені; гэтак жа і дрэвы пакідаюць ніжэйшыя голлі, якія апынуўшыся ў цянёчку не даюць ужо ствалу патрэбнай для далейшага росту энергіі. І тое пакінутае на ствалах голле таксама ўтварае своеасаблівы ланшафт, які таксама нагадвае лес, адно такі, які пакідае пасля сябе буралом.

Ландшафт ліставага лесу прыводзіць іншыя асацыяцыі. Нагадвае ён памяшканне, памаляванае рознай інтэнсіўнасці зялёнымі плямамі... Лес даходзіць да ракі Плоскі, зараз за якой і вёсачка Рудніца. У пойме ракі побач дарогі распасціраецца абшырны палетак буйной крапівы. За крапівой запушчаная сенажаць.

Сама вёска Рудніца ўжо на пенсіі, панадворкі выстрыжаны касілкамі. Спатканы мною мужчына аказваецца так негаваркім, што ў прынцыпе нічога ад яго не ўдаецца мне даведацца. Цалкам магчыма, што ў Рудніцы зімуе некалькі душ, бо летам яе асноўным насельніцтвам здаюцца быць беластачане. У пачатку вёскі драўляная каплічка з некалькімі лацінскімі крыжамі на ёй і побач яе.

Вяртаюся за мост, за якім мае адыходзіць дарога ў Татараўцы. Пачатковы адрэзак гэтай дарогі складае прымятая нейкай машынай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF