Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

Каб жыць дастойна

Аляксей МАРОЗ

Нашы гаспадары і вясковыя пенсіянеры апошнім часам часта размаўляюць пра нізкія цэны сельскагаспадарчых прадуктаў, шукаючы віноўных такіх абставін. Сапраўды, цэны малака (плацяць для малых вытворцаў па 45-60 грошай за літр), ці збожжа (прапануецца куплю тоны аўса ўжо нават за 150 злотых, а тоны жыта за 180 злотых) дайшлі да такога нізкага ўзроўню, якога яшчэ хіба ў ХХІ стагоддзі ўвогуле не было. Адно даплаты да абробленых палёў даюць для многіх гаспадароў крыху сродкаў на ўтрыманне іх сямействаў. Цяпер у асноўным земляробы стрымліваюцца з продажам вельмі таннага збожжа, бо калі б гэтага не зрабілі, з сёлетняй рэнтабельнасцю былі б на вялікім мінусе. Затое не могуць стрымлівацца земляробы з продажам малака, бо мусілі б яго выліваць. Нават дакормліванне малаком свіней, без адпаведнай падрыхтоўкі малака, з’яўляецца пагрозай для здароўя і жыцця жывёл. Некаторыя гаспадары пачалі нават гадаваць быдлячы маладняк з выкарыстаннем малака, але гэта не вырашыць праблем з прыбытковасцю яго прадукцыі.

Трагедыя з многімі цэнамі сельскагаспадарчых прадуктаў

— Зараз трагедыя з цэнамі сельскагаспадарчых прадуктаў, і я не ведаю, адкуль узялася надпрадукцыя збожжа. Я размаўляў з самымі вялікімі выворцамі збожжа ў нашым рэгіёне і ўсе кажуць, што сёлета ўраджай меншы, чым быў летась. У нас, напрыклад, якасць збожжа добрая, бо вазілі яго і правяралі, але зерне драбнейшае і гэта прычына горшага плёну, — заяўляе Ян Адамчук з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF