Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

Пытанні без адказаў

Гутарка з Аркадзем Панасюком, аўтарам кніжкі „Wśród nocnej ciszy”

Ніва”: — Таямніца смерці айца Пятра Паплаўскага, які да 1985 быў настаяцелем прыхода ў Нарве, да сёння нявысветлена. Чаму Вы якраз гэтым заняліся?

Аркадзь Панасюк: — Я выпадкова трапіў на гэтую гісторыю. У маіх руках апынулася кніжнае выданне „рапарту Ракіты”, без дадаткаў. Гэта плён працы следчай камісіі з 1989-91 гадоў, якая займалася нявысветленымі сконамі за час ваеннага становішча ажно да 1989 года. І там я знайшоў прозвішча айца Пятра Паплаўскага. Пачуў такі флэшбэк. Калі быў вучнем ліцэя, шмат пра тое гаварылася, у хаце, з суседзямі, я меў калегу з Нарвы, які пра гэта распавядаў. Хваляваліся гэтай сітуацыяй, нават не таму, што былі вернікамі, якія шмат практыкуюць, але гэта было жахлівае ды яшчэ пару месяцаў пасля торуньскага працэсу, у якім прыгаварылі забойцаў ксяндза Папялушкі. Я тады пісаў у школьнай газетцы „Складоўшчак”. Нават думаў неяк узяцца за гэтую тэму, але тады не было на гэта ні магчымасці, ні шанцаў. Гэтая справа вярнулася ў 2007 годзе і я падумаў, чаму б не, тым больш, што справа датычыць чалавека з маёй традыцыі, духоўнага. У „рапарце Ракіты” не надрукавалі дадаткаў, яны знаходзяцца ў сеймавым архіве, я падаў заяву і атрымаў гэты дадатак. Аднак, аказалася, што гэта паўтара ліста сенсацыйнага матэрыялу, які паказвае перад усім памылкі ў следстве. Я як першы пачаў працу над гэтым у такім маштабе, усё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF