Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

Хто ваюе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даўно-даўно таму Чарльз Дарвін абнародаваў свету сваю тэорыю змагання за быт у прыродзе, а яшчэ да яго падобную тэорыю, толькі ў адносінах да чалавечых мазгоў, прыдумаў ягоны цёзка Клаўзевіц. І так вось, у згодзе з гэтымі тэорыямі ідзе ў свеце змаганне за рознае выжыванне.

Згодна Клаўзевіцу другая сусветная вайна ўспыхнула з хвілінай прымянення зброі дзеля дасягнення палітычных мэтаў, а значыць 1 верасня 1939 года, а пазней пайшло-пакацілася незалежна ад таго, хто якую дату лічыць пачаткам сваёй уласнай вайны. Другая сусветная вайна закончылася недзе каля 1945 года; калі дакладна — гэта розныя яе суб’екты вызначаюць па-рознаму.

Праўду кажучы, тая вайна, аднак, хіба яшчэ ўсё ж такі і не закончылася, бо адбываецца сям-там заўзятае змаганне вакол яе. Прыкладам такога змагання было нядаўнае адзначэнне сямідзесятай гадавіны яе выбуху, якое адбылося ў Гданьску, дзе галоўнымі пеўнямі выступілі Масква і Варшава. І змаганне гэтае, так мне бачыцца, адбываецца на крыху іншым фронце, чым гэта на першы погляд выглядае.

Як бы ні глядзець на фізіялогію маскоўскай дзяржавы, яе аўтарытарныя ўладары ўвесь час намагаюцца паказвацца перад сваім насельніцтвам у ролі карпатлівых бацейкаў, якія толькі і думаюць пра ашчасліўленне свайго народа. Бо нават у Масковіі, калі які няўмелы ўладар страціць станоўчы імідж, тады марны яго лёс; крышку прыкладам удалося ўжо здарыцца. Таму крамлёўскія рулявыя пастаянна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF