Ніва № 37 (2783), 13 верасня 2009 г.

Аграпарадак

Віктар САЗОНАЎ

Кожная наша ўлада заўсёды нешта абяцала. Калісьці Хрушчоў сцвярджаў, што СССР дагоніць і перагоніць ЗША па вытворчасці ўсяго. Брэжнеў казаў, што наша пакаленне будзе жыць пры камунізме. А Гарбачоў заяўляў, што да 2000 года кожны савецкі чалавек будзе мець асобную кватэру. Нашы асцярожныя людзі пасмейваліся з такіх абяцанак і не верылі ні слову. Як пазней высветлілася — правільна рабілі. Нічога з таго, што абяцалася — не атрымалася.

І добра, што не атрымалася — гэта не сама кепскі вынік і фінал. Горш за ўсё, калі абяцальнікам нешта ўдавалася зрабіць. Прыкладам, завяршыць у адпаведны тэрмін будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Як высвятляецца, усё гэта пасля вельмі цяжка перарабіць і выправіць.

Таму мы, беларусы, заўсёды цешымся, калі ў нашага кіраўніцтва не атрымліваецца зрабіць тое, чым яны абяцалі нас ашчаслівіць. Не атрымалася „дзеля нашай карысці” аднавіць СССР — ну то і добра. Разбурыліся абяцанні рэабілітаваць былую сацыялістычную эканоміку — мы і за тое ўдзячныя лёсу. Так і не ўдалося стварыць „дзеля нашага дабрабыту” саюзную беларуска-расійскую дзяржаву — ну і дзякуй Богу. Хоць неяк, так-сяк, жывём, з горам папалам. А што было б, калі б усе гэтыя планы здзейсніліся? Аварыя на Чарнобыльскай АЭС тады здавалася б лёгкім аздараўляльным выпраменьваннем.

Зараз маем чарговыя абяцанкі будучага шчасця. Аказваецца, праз пяць гадоў, беларусы будуць жыць у аграгарадку. Так сам Прэзідэнт заявіў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF