Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі...

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у н-р 35)

Рымска-каталіцкія і праваслаўныя могілкі ў Ялоўцы знаходзяцца за адным мурам. Лінія падзелу між канфесіямі пазначана тут у рэзкі, хоць непрыкметны, спосаб. Яна намнога глыбей закаранілася ў мазгах парафіян, чым рэальна ў зямлі. Раней, калі я пытала ў мястэчку пра каталіцкія могілкі, мяне кіравалі ў частку „за ровам”. Гэты роў, улічваючы ўзаемны недавер, уяўляўся мне каналам шырынёй найменш у пяць метраў. У сапраўднасці „роў” выглядаў як непрыкметная, парослая травой баразёнка. Па адным і другім баку агромністай (2,2 гектара) некраполіі намагільныя помнікі пазначаны больш-менш такімі самымі прозвішчамі. Сярод пакойнікаў, па абодвух баках, спачываюць Салаўі, Гарбачы і Казлоўскія... Рызыкоўна нават казаць, што тут лінію падзелу вызначаюць алфавіт і сімволіка. Праўда, праваслаўны бок у большай сваёй частцы пазначаны кірыліцай і крыжам св. Андрэя (з дзвюма — простай і дыяганальнай — перакладзінамі). У наш час, дарэчы, складана знайсці праваслаўныя могілкі без польскіх надпісаў. У Ялоўцы, у самай старой частцы праваслаўных могілак, побач сябе ляжалі мініяцюрныя каменныя крыжыкі з ХІХ стагоддзя з польскімі і рускімі надпісамі. На адным з іх я расшыфравала знаёмы надпіс: „Tu spoczywa ciało Piotra Sołowiejа, zm. w 1888 roku”. Далей, пад каменным крыжам, спачываў прах Фёдара Кандратюка.

Ці не тут пачаткова знаходзіўся шляхецкі квартал з магіламі Каліноўскіх? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF