Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Ці патрэбна нам Беларуская Смаленшчына?

Фарыд БЕРАШЭД

На сённяшні дзень беларуская меншасць у Польшчы мае той мінімальны набор умоў, якія мусяць спрыяць яе развіццю. Ужыванне роднай мовы для пазначэння тапаграфічнай інфармацыі і ўласных назваў, свой друк і навучанне, — тыя чыннікі, якія вызначаюць „еўрапейскі” падыход да абароны правоў нацыянальных і этнічных меншасцей.

Ці дапамогуць гэтыя меры беластоцкім беларусам захавацца ў якасці асобнай нацыянальнасці, а не „праваслаўных палякаў” — іншае пытанне. Разважаць тут можна колькі заўгодна і толькі гіпатэтычна. Па словах варшаўскага лінгвіста Міраслава Янковяка, знаёмага аўтара гэтых радкоў, моўная сітуацыя на Беласточчыне пакуль не можа цешыць: усё менш і менш носьбітаў мовы, усё больш і больш пальшчызны ў паўсядзённай гаворцы. У нумары „Нівы” ад 19 ліпеня, нібы ў дакор беларусам, падаецца матэрыял пра ўвядзенне падвоеных назваў у Пунску — „тутэйшыя” паводзяць сябе рыхтык як пры жыцці нябожчыка Мікалая ІІ Раманава. Што будзе, калі тубыльцы стануць цалкам польскамоўнымі? Ці здолее Праваслаўная царква кансалідаваць насельніцтва вакол сваёй нацыянальнасці? Або можа беларусы пойдуць шляхам амаль згубіўшых сваю рэліктавую мову іспанскіх баскаў, самасвядомасці якіх можна толькі пазайздросціць? Хочацца верыць, што беластоцкая моладзь, якая з’язджае з вёсак у гарады, не зрачэцца сваіх каранёў.

Самы благі канец, які б можна было ўявіць для Беласточчыны, добра адлюстроўваецца на прыкладзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF