Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Калевала — музычны міні-эпас

Ілона КАРПЮК

— Як успамінаеш ваш канцэрт на сёлетнім юбілейным, дваццатым фестывалі „Басовішча”?

— Гэта не быў найлепшы канцэрт, але будзем старацца, каб было лепш. Не хочам спыняцца.

І не спыняюцца. На пытанне пра юбілейнае „Басовішча”, Андрэй Паплаўскі, вакаліст гарадоцкага гурту „RIMA” сказаў мне, што калі арганізатары іх запросяць, то з ахвотай праз год на сваёй любімай сцэне ў Барыку зайграюць дзесяты, юбілейны канцэрт. Але юбілей гоніць юбілей. Сёлета такое вялікае музычнае мерапрыемства як „Прыпынак Вудсток” адзначыла свой пятнаццаты выпуск.

— Там вы таксама выступалі, — загаворваю з Андрэем.

— Мне здаецца, што і праз дваццаць гадоў добра будзе гучаць сказ „Мы выступалі на Вудстоку”.

— А помніш гэты канцэрт?

— Шчыра кажучы, не вельмі. Гэта былі такія вялікія эмоцыі. Мы тады ігралі з сабою вельмі коратка і не ведалі ці справімся з так вялікай сцэнай. Гэта быў вялікі духовы вопыт і, заадно, выклік.

— Але ўдалося.

— Удалося, больш-менш удалося.

Заўсёды неяк бывае — або лепш, або горш, бо і фактараў, якія ўплываюць на музыкаў, таксама многа. Ці ўмовы канцэртаў, ці якасць мерапрыемства, часцей настроі ў гурце — усё гэта вызначае якасць канкрэтнага выступу. Такія хібы не абміналі таксама гурту „RIMA”. Існуе ён ужо больш за дзевяць гадоў, рыхтуецца да вялікага, круглага, як бабуліна булачка, юбілею. Надыходзячае дзесяцігоддзе гэта таксама паказчык таго, што жыццё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF