Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Фестывальная разнароднасць

Аляксей МАРОЗ

Летам у Гайнаўцы і наваколлі арганізуецца многа культурных мерапрыемстваў з беларускімі песнямі ў выкананні мясцовых калектываў, гасцей з іншых рэгіёнаў Беласточчыны і Рэспублікі Беларусь. Ладзяцца шматлікія фестывалі, канцэрты і фэсты, так што журналістам з беларускіх масмедыяў цяжка пабываць на ўсіх імпрэзах, каб прадставіць іх чытачам і слухачам. Лік беларускіх мерапрыемстваў заўважальна большае ў час запустаў і выдатна меншае ў летнія пасты. Хаця ладзяцца тады польскія імпрэзы, зацікаўленне імі наогул меншае. Большае прызнанне ў масавай публікі здабываюць шматкультурныя мерапрыемствы. Вялікую фальклорную разнароднасць можна было ўбачыць у Гайнаўцы ў час „Падляшскай актавы культур” і на Міжнародным фестывалі фальклору „Падляшскія сустрэчы”, які ладзіцца ў меншых мясцовасцях Падляшша. На чацвёртым выпуску гэтага мерапрыемства з фальклорам усходняй, заходняй і паўднёвай Еўропы ды Грузіі мела нагоду пазнаёміцца ў масавым маштабе публіка ў Бельску-Падляшскім (20 і 21 жніўня) і Гайнаўцы (22 жніўня).

Выступы ў Гайнаўцы пачаліся з карагода з пад Гайнаўскага дома культуры ў амфітэатр. Калектывы коратка затрымліваліся па дарозе, каб паказаць народныя песні і танцы. Гайнавяне астанаўліваліся і з захапленнем успрымалі танцораў і спевакоў. Была гэта хіба самая лепшая рэклама мерапрыемства, якое ад трох гадоў зжываецца з прыпушчанскім горадам і прыцягвае ў амфітэатр шмат публікі.

— Вялікая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF