Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Адкрываем Падляшша

Віктар БУРА

Агратурызм у Польшчы — з’ява новая. Пачаў ён развівацца некалькі гадоў таму, але вельмі хутка прыцягнуў увагу гарадскіх турыстаў і зараз многія гараджане выязджаюць у вёскі, каб адпачыць. У аграгаспадаркі Падляшша прыязджаюць людзі з усяе Польшчы. Мне пашанцавала пазнаёміцца з Монікай і Багданам — турыстамі з Тарнава, якія завіталі ў Рыбакі. Вось успамін Монікі з вандроўкі па ўсходняй Беласточчыне:

— Наша веласіпеднае падарожжа па Падляшшы пачалося з чыгуначнай станцыі Сямятычы. Там мы пасля 10 гадзін язды поездам выгрузіліся з роварамі, торбамі і палаткай. Будынак вакзала — адзінокі, занядбаны. Прышпільваем торбы да ровараў, марым аб гарбаце ці каве, бо інакш цяжка будзе нам ехаць. Адзінай душой на вакзале аказалася загадчыца станцыі. „Ці можна дзе-небудзь напіцца гарбаты?” — пытаем. „Уваходзьце, я вам прыгатую”, — сказала. Пачаставала яна нас не толькі гарбатай, але і ўсходняй пальшчызнай, характэрнай сардэчным і гасцінным жыхарам „Усходняй сцяны”. За парадай загадчыцы станцыі падаемся ў недалёкую вёску Гамоты. У ёй праводзім тры дні ў агратурыстычнай гаспадарцы. За гэты час на роварах наведваем прыбужскія ваколіцы. Затым падаемся на Грабарку — праваслаўны санктуарый. Шпацыруем сярод лесу крыжоў. Чытаем надпісы на іх. Старэйшыя — абымшэлыя, са спарахнелымі і апалымі перакладзінамі, зусім новыя — блішчаць свежасцю драўніны і залатымі таблічкамі з надпісамі на польскай і рускай мовах. Прысутнічаем у багаслужбе, каб паслухаць спеў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF