Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Як чынам захочацца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Выходжу на аўтобусным прыпынку... А той прыпынак называецца „STARY BEREZÓW”, хаця я браў білет у Старое Беразова. Але блізенькі дарожны паказальнік паведамляе, што я бяру маршрут у правільным напрамку: „St. Berezowo”. Заглядаю ў атрыманы ў аўтобусе білет, а там таксама пацвярджэнне, што я правільна вылез з аўтобуса: „STARY BEREZÓW”!..

Наш Сейм каханенькі, нашы такія ж міністэрствы ўзяліся пільна за вяртанне гістарычных назваў мясцовасцей, валюнтарыстычна замененых рознамаштабнымі чынамі. Але Сейм і міністэрствы ў Варшаве, а Старое Беразова ад Варшавы ой як далёка! Паветкі на аўтобусных нашых прыпынках у кожнай гміне выглядаюць інакш і мне па гэтым заключаецца, што тыя паветкі і падлягаюць гмінным уладам. Старое Беразова мае гонар быць у Гайнаўскай гміне, дзе войтам „наша” OLGA і — так мне здаецца — большасць чынавенства таксама мясцовага, „тутэйшага” хову. Яно перасялілася з вёсак у гарады, дзе Васі сталі Вацкамі, а Веры Весямі. Чаму ж бы і вёскі цэлай не перахрысціць на такі сам лад? Адносіцца гэта і да чынавенства былога дзяржаўнага бельскага Пэкаэсу, які цяпер стаў прыватным і прыняў імя Veolia, на якога аўтобусе я ў Беразова прыехаў, бо ж там заносяцца назвы мясцовасцей у бартавыя аўтобусныя касы. Сейм сеймам, а „парадак” на чыноўніцкіх вотчынах мусіць быць — так бы можна парафразваваць выказванне адной з гераінь славутага крэсанасмешлівага фільма „Sami swoi”; а мы ж, тут, таксама „свае”... Бо чаго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF