Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Пушчанскі мёд

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пацягнула мяне ў суботу 22 жніўня ў Тыкоцін на Мядовую бяседу. Да мёду цягнецца ўсё, бо мёд спрадвеку мае выключна станоўчыя асацыяцыі. Ужо Майсей выводзіў свой народ „у добрую і прасторную зямлю, дзе малако і мёд цякуць”. Мёд, мабыць, лічыўся нават адной з асноў жыцця, бо колішняе звычаёвае борцевае права на нашых землях лічыла адніманне некаму мёду раўнёю адніманню жыцця. Вось што пра гэты закон паўтысячагадовай даўнасці пісаў Зыгмунт Глогер: „Według prawa bartnego, najsurowsza kara, bo gardłowa, przez powieszenie, dotykała złodzieja, wydzierającego pszczoły z barci, lecz tylko w razie jeżeli na gorącym uczynku schwytany został. Na wydanie wyroku śmierci zwoływał podstarości wszystkich bartników do miasta, gdzie sąd bartny zasiadał (...), a przed wykonaniem wyroku wszyscy bartnicy powinni byli dotknąć się ręką powrozu, na którym złoczyńca miał być powieszony”.

Мядовая бяседа гэта нешта накшталт дажынак, гэта завяршэнне збору вельмі важнага плёну. Толькі „жнеямі” гэтага ўраджаю бываюць працавітыя пчолкі; але не толькі звычайнымі збіральніцамі тых скарбаў, якія родзіць сваім усім насельнікам наша зямелька-маці. Мёд здаўна лічыцца панацэяй ад усялякіх хвароб, і то такім гаючым сродкам, на які непатрэбныя рэцэпты, які не занесены ў рэфундацыйныя спіскі, за якім не трэба чакаць у гадовай працягласці чэргах да спецыялістаў у белых халатах, таму і згаданыя пчолкі трэба лічыць і „магістрамі”, што рыхтуюць такія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF