Ніва № 36 (2782), 6 верасня 2009 г.

Эра эгаізму

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апраўдваючы свае дзеянні і паставы, людзі часцяком любяць казаць: „такое жыццё, такі свет, што я магу зрабіць”, „усе так робяць, усе так жывуць”. Гэтая ўніверсальная формула маны іншым, а пры тым і самападману, прыводзіць да сталага ўстойлівага канфармізму з рэчаіснасцю, з заганнымі парадкамі, да абыякавасці і звыкласці з паўсядзённымі несправядлівасцю і злом. Зямны камфорт становіцца найважнейшай мэтай жыцця і чалавеку ўжо цяжка збочыць з вызначанай каляіны, змяніць сваё ўспрыманне рэчаіснасці і рэагаванне на яе.

Гаворым тут, канешне, найперш пра Беларусь. Хоць у прынцыпе псіхалогія людзей усюды аднолькавая, але супольнасці існуюць розныя, бо акрамя чалавечай прыроды, схільнай да кепскага, важкую ролю граюць выхаванне і традыцыі. Калі яны страчваюцца — нацыя гіне. Найперш дэградуе маральна, а потым спакваля вымірае і фізічна. Характэрная з’ява — гэта стаўленне ў беларускім грамадстве да дзяцей. З аднаго боку — у нас зараз маладзетныя сем’і, а з іншага — вялікая колькасць дзіцячых дамоў. Ці ж нармальна гэта? А, прыкладам, у той жа Грузіі, якая ў найноўшы час перажыла некалькі войнаў і грамадзянскай варажнечы, няма сірот. Тое ж на ўсім Закаўказзі. Дзеці, якія па розных прычынах засталіся без бацькоў, адразу ўсынаўляюцца альбо сваякамі, альбо зусім чужымі людзьмі. Па-іншаму прадстаўнікі гэтых народаў не могуць, бо дзеці — гэта святое, самае дарагое, асабліва ў невялікай нацыі. Таму і няма ў гэтых краінах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF